Нашы славутыя землякі

12.11.2020
Многія вядомыя людзі — ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці - ураджэнцы Беларусі. Пра знакамітых людзей краіны вялася гаворка ў беларускамоўны чацвер 12 лістапада.

Вучні 6 “Д” класа прынялі ўдзел у вусным часопісе “Нашы славутыя землякі”. Рабяты зрабілі падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць людзей, якіх шануюць на Беларусі. Вучні праслухалі цікавыя факты з гісторыі роднага краю, паглядзелі фотаздымкі знакамітых людзей бацькаўшчыны. 

Мэтай гэтага мерапрыемства было падагульніць, пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра славутых людзей. Хацелася абудзіць у падлеткаў пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі.

Масейкіна Святлана Анатольеўна, класны кіраўнік 6”Д” класа