Літаратурнае падарожжа

19.11.2020
У літаратурнае падарожжа «Шляхамі Яна Скрыгана», якое адбылося ў чацвер 19 лістапада, адправіліся вучні 7 “А” класа.

Нагодай стала 115-я гадавіна з дня нараджэння выдатнага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўца, публіцыста, Чалавека з вялікай літары.  Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка, чыталі яго вершы. прагучалі ўспаміны пра жыццё пісьменніка, водгукі на яго творы.  З вялікім задавальненнем вучні адкрылі для сябе новую старонку творчай спадчыны нашай краіны.

Класны кіраўнік 7 “А” класа Фiлiпенка Алеся Уладзiмiраўна