Шчодры талент Якуба Коласа
18.02.202118 лютага ў 9 "Б" класе адбылося пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці Якуба Коласа і яго бессмяротнаму твору "Новая зямля".
Шмат цікавай і карыснай інфармацыі гучала пра жыццё і творчасць Якуба Коласа” з вуснаў навучэнцаў.
У рамках мерапрыемства вучні даследавалі жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміліся з малавядомымі фактамі з жыцця, з перакладамі яго твораў на іншыя мовы. Таксама вялікую цікавасць у вучняў выклікала ілюстраваная віктарына па паэме "Новая зямля". Адказваючы на пытанні віктарыны, дзевяцікласнікі знаёміліся з сялянскім побытам нашых продкаў. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы добразычлівасці і зацікаўленасці.
Сакалоўская Галіна Віктараўна, класны кіраўнік 9 “Б” класа