ДжипСервис+

» Материалы за 22.11.2018

  Ведаць свае карані

                                              Адкуль мы?  Чые мы? І хто мы?

                                              Скажы мне, зямля, па сакрэту.

                                                                     Мікола Мятліцкі

       Пад такім дэвізам 22 лістапада прайшоў беларускамоўны чацвер у  6 “Г” класе. Дзеці прадставілі свае праекты “Мой радавод”, над якімі  яны працавалі на працягу двух тыдняў. Вучні збіралі звесткі пра сваіх продкаў,  прыносілі старыя фотаздымкі, расказвалі пра сваіх дзядоў і прадзедаў, складалі генеалагічнае дрэва. Не засталіся ў баку ад гэтай справы бацькі навучэнцаў. Яна дапамагалі  дзецям скласці радавод, даследавалі гісторыю сваёй сям’і.