ДжипСервис+

» Материалы за 06.12.2018

 Свет даўніны

      Цікавае і займальнае падарожжа ў далёкае мінулае здзейснілі вучні 7 «В» класа ў чацвер 6 снежня. Яны наведалі музей імя П.В.Масленнікава. Увазе школьнікаў была прадстаўлена літаратурная кампазіцыя  ”Ефрасіння Полацкая – заступніца зямлі беларускай“. Дзеці даведаліся пра патрыятычны і грамадзянскі подзвіг знакамітай дачкі  Беларусі. Асабліва ўразіла экспазіцыя “Таямніца крыжа“. Можна было ўбачыць трохмерную аб'ёмную выяву крыжа і ўявіць, як выглядаў знакаміты крыж у рэальнасці.