ДжипСервис+

» Материалы за 10.01.2019

  Каб любіць свой край, трэба яго ведаць.

       Наведванне бібліятэкі № 9 стала для вучняў 8 “В” класа яшчэ адной прыступкай да пазнання сваёй зямлі. Пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў бібліятэкі вучні здзейснілі падарожжа па Беларусі, прыадкрылі заслону яе гісторыі, традыцый, спрабавалі адказаць на пытанне: якая яна, наша Радзіма?

    Кожная вобласць краіны – своеасаблівы прыпынак: гістарычны, літаратурны, фальклорны. З дапамогай прыпынкаў навучэнцы накіраваліся ў падарожжа, успомнілі гісторыю, звычаі народа, пазнаёміліся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі.