ДжипСервис+

» Материалы за 07.03.2019

Знакамітыя жанчыны Беларусі

      Так называлася літаратурная гасцёўня, якая адбылася ў чацвер 7 сакавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў 11”Б” класе. Вучні ўзгадалі імёны жанчын, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.

     Яны падрыхтавалі шмат звестак пра жанчын, якія стваралі  гісторыка-культурную спадчыну краіны і натхняюць на працу на карысць Беларусі ў наш час. Вучні пачулі шмат цікавых фактаў пра Анастасію Слуцкую, Рагнеду, Ефрасінню Полацкую, а таксама пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі – Святлану Алексіевіч, пра Дар’ю  Домрачаву, першую беларускую жанчыну, якой прысвоена званне “Герой Беларусі”.