ДжипСервис+

» Материалы за 04.04.2019

Падарожжа ў Полацк

             Гісторыю свайго краю, сваёй Радзімы павінен ведаць кожны.

    Акунуцца ў даўніну, адчуць подых старажытных часоў пашанцавала  вучням 4 “В”класа, якія разам са сваім настаўнікам пабывалі ў горадзе Полацку.
      Падарожжа пачалося з наведвання музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, дзе захоўваюцца старажытныя рукапісы, кнігі, станкі для друкавання кніг, багатая бібліятэка. Пабывалі і ў Сафійскім саборы, пазнаёміліся з яго гісторыяй, прайшліся па падзямеллі, дакрануліся рукамі да чароўнага каменя, што знаходзіцца перад саборам на беразе Заходняй Дзвіны.