ДжипСервис+

» Материалы за 05.09.2019

Завочная экскурсія па сталіцах беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі ладзіцца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.

5 верасня 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўленння вучні сёмых класаў правялі завочную экскурсію па сталіцах беларускага пісьменства. Упершыню свята адзначылі ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі ўрачыстасці сталі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Шчучын, Рагачоў.