ДжипСервис+

» Материалы за 04.10.2019

Сустрэча з казкай

Праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. Яна вучыць пазнаваць жыццё, прывівае чалавеку працавітасць, мужнасць, дабрыню і шчырасць. У чацвер 3 кастрычніка вучні 5 “Г” класа вырашылі зрабіць інсцэніроўку казкі і паказаць яе малодшым школьнікам – першакласнікам. Сюжэт вядомы ўсім - “Рэпка”, але дзеці разам з класным кіраўніком творча пераапрацавалі пастаноўку і ўключылі элементы беларускай культуры : народная музыка, адзенне галоўных герояў. Маленькім гледачам спектакль вельмі спадабаўся. Сустрэча закончылася агульным вясёлым танцам.