ДжипСервис+

» “Выкарыстанне медыятэкстаў і медыятэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

“Выкарыстанне медыятэкстаў і медыятэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

      13 сакавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №39 г. Магілёва” адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаўбеларускай мовы і літаратуры “Сучасныя падыходы да праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з улікам новых тэндэнцый у адукацыі”. Тэма семінара: “Выкарыстанне медыятэкстаў і медыятэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

     Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяліліся сваім вопытам па тэме семінара. Была арганізавана работа ў групах, вынікам якой сталі некалькі рэкламных ролікаў на тэму: “Самая важная прафесія ў свеце – настаўнік”.

      На семінар былі запрошаны госці: настаўнік-метадыст беларускай мовы і літаратуры Капачоўскага ВПК ДС-СШ Мядзведская І.М., а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва” Адзіянава І.А. Семінар прайшоў у творчай атмасферы.

    Напрыканцы сустрэчы натхнёнай працы ўсім настаўнікам пажадала метадыст упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама дзяржаўнай ўстановы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Аліноўская А.В.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.