ДжипСервис+

Гавары па-беларуску

      У чацвер 15 лістапада з вучнямі 5 “А” класа была праведзена гульня “Гавары са мной па-беларуску”. Кожны вучань атрымаў маленькую картку, на якой быў намаляваны прадмет і запісана яго назва на беларускай мове. Дзеці змаглі адчуць непаўторнасць, сакавітасць і каларыт роднай мовы. Вучні  выступалі і ў ролі перакладчыкаў. Ім трэба было запісаць рускамоўныя словазлучэнні і сказы на беларускай мове.У трэцім туры гульні па загалоўку ці прадстаўленаму малюнку вучні павінны былі здагадацца, аб чым будзе весціся гаворка ў апавяданні ці казцы.

               

Каляндар роднай прыроды

У любую пару года,

у пагоду, непагоду,

слухай родную прыроду -

ты пачуеш галасы

таямнічае красы.

Васіль Жуковіч

       8 лістапада для вучняў 6 “Б” класа дзень роднай мовы праходзіў у форме творчай майстэрні. Разам з класным кіраўніком Расевіч Таццянай Мікалаеўнай дзеці спрабавалі вызначыць, адкуль пайшлі назвы восеньскіх месяцаў, слухалі вершы беларускіх паэтаў пра гэту пару года, складалі вусную замалёўку пра восень на аснове фотаздымкаў.

       

Славутыя імёны Бацькаўшчыны

      Пад такой назвай прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер 25 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №39 г. Магілёва”.

      Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі… Вось далёка не поўны пералік імёнаў тых, кім ганарыцца беларуская зямля.

     Вучні 6 “А” класа ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі зрабілі падарожжа ў далёкае мінулае, разгледзелі фотавыставу, прысвечаную жыццю і дзейнасці знакамітых людзей, адказвалі на пытанні віктарыны “Адкуль да нас прыйшла кніга”.

 

11 кастрычніка 2018 года ў  5”Д” класе прайшла экскурсія “Славутасць Магілёва – драматычны тэатр”

У ходзе экскурсіі вучні пазналі шмат цікавага аб тым, як з’явіўся ў Магілёве тэатр, якія славутыя асобы тут былі. Наведалі царскую ложу, якую звычайна займаў Мікалай II, калі знаходзіўся ў Магілёве ў часы першай сусветнай вайны. У канцы экскурсіі была праведзена віктарына. Дзеці былі задаволены.

 

                                                     

Падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”

      4 кастрычнiка 2018 года ў 5 “Г” класе было праведзена падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”. Кожны раўнд быў прысвечаны загадкам, прымаўкам, казкам. Вучні праявілі кемлівсць і знаходлівасць.

27 верасня да 135- годдзя з Дня нараджэння беларускага пicменнiка Янкi Маўра ў школьнай бiблiатэцы была арганiзована «Лiтаратурная гасцеўня»

Вучнi 5 «В» класа пазнаемiлicя з урыўкамi апавяданняў для дзяцей «Помста кошкi», «Падарожжа ад школы да дому», «Незвычайныя прыгоды» i iнш. Пасля лiтаратурных чытанняў многiя вучнi пажадалi даведацца працяг твораў i набылi кнiгi пiсьменнiка ў бiблiятэцы.

20 верасня 2018г. у рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 5 «А» класе была праведзена гульня-падарожжа "Зямля пад белымі крыламі".

У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі веды пра Беларусь, яе прыроду і гісторыю. Вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, выконвалі розныя творчыя заданні. Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчага мыслення і маўлення, выхаванню нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.

13 верасня 2018 года ў 5 “Б” класе прайшло мерапрыемства “Шануй сваю родную мову”

             Некаторыя вучні самі падрыхтавалі паведамленні пра беларускую мову. Дзеці вельмі ўважліва слухалі сваіх аднакласнікаў, выказвалі свае думкі. Гэта мерапрыемства дазволіла звярнуць увагу школьнікаў на тое, што родная мова – гэта адзін з самых вялікіх скарбаў народа і кожны чалавек абавязаны любіць, шанаваць і ведаць родную мову.

6 верасня 2018 года ў паралелі 7-ых класаў адбылося пазакласнае мерапрыемства “Чытаць цікава”.

       У рамках мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя літаратурных навінак “Сучасныя пісьменнікі дзецям”, а таксама топ-10 кніг айчыннай і замежнай літаратуры, якія варта прачытаць падлеткам.