ДжипСервис+

Калядная зорка

           Хутка Новы год і Каляды. Гэта час надзей, спадзяванняў, любімыя святы дарослых і дзяцей.

        Вучні 8”Б” класа праявілі шмат фантазіі і творчасці пры падрыхтоўцы літаратурнай вечарыны “Калядная зорка”, прымеркаванай да дня беларускай мовы ў  чацвер 20 снежня.

      Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, традыцыямі і этнаграфіяй беларускага народа. На вечарыне прагучалі калядныя песні ў запісе беларускіх гуртоў, а таксама вучні пазнаёміліся з традыцыйнымі стравамі, што гатавалі нашы продкі да каляднай вячэры.

         Кухарэнка Інна Ільінічна, класны кіраўнік 8 “Б” класа,

настаўнік беларускй мовы і літаратуры.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.