ДжипСервис+

» »   Каб любіць свой край, трэба яго ведаць.

  Каб любіць свой край, трэба яго ведаць.

       Наведванне бібліятэкі № 9 стала для вучняў 8 “В” класа яшчэ адной прыступкай да пазнання сваёй зямлі. Пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў бібліятэкі вучні здзейснілі падарожжа па Беларусі, прыадкрылі заслону яе гісторыі, традыцый, спрабавалі адказаць на пытанне: якая яна, наша Радзіма?

     Кожная вобласць краіны – своеасаблівы прыпынак: гістарычны, літаратурны, фальклорны. З дапамогай прыпынкаў навучэнцы накіраваліся ў падарожжа, успомнілі гісторыю, звычаі народа, пазнаёміліся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі.

      Падарожжа атрымалася цікавым і змястоўным. Дзеці прыйшлі да высновы: усе, хто жыве на беларускай зямлі, шчаслівыя людзі, бо любавацца прыгажосцю роднага краю, дыхаць чыстым паветрам – гэта і ёсць шчасце.   

            Кастраміна Аксана Аляксандраўна, класны кіраўнік 8”В” класа,

    настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.