ДжипСервис+

» » Літаратурная гасцёўня “Дзе пашчасціла мне нарадзіцца”

Літаратурная гасцёўня “Дзе пашчасціла мне нарадзіцца”

           Кожны куточак мае тых, хто яго апявае. Менавіта з такім чалавекам і  адбылася сустрэча навучэнцаў 10 “А” класа ў літаратурнай гасцёўні, якую творча правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Балычава Наталля Іванаўна.

    Віталі таленавітага чалавека, прыгожую жанчыну, аўтара некалькіх зборнікаў вершаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціну Фёдараўну Габрусеву.

       Атмасфера сустрэчы склалася душэўная і шчырая. Госця з ахвотай дзялілася сваімі ўспамінамі з жыцця. Кожны верш – частка самога аўтара, яго пачуцці, перажыванні. Пранікнёна гучалі вершы ў выкананні Валянціны Фёдараўны. Маці, радзіма, родны край, прырода – усё гэта тэмы творчасці паэтэсы.

        Напрыканцы прагучала думка, што кожны чалавек можа спасцігнуць таямніцы паэзіі, але для гэтага трэба быць чуйным, назіральным, адкрытым душой.

          Хацелася б, каб такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй.

                                              Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                           Ларыёнава Галіна Віктараўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.