ДжипСервис+

» » Любімыя словы на роднай мове

Любімыя словы на роднай мове

                                                     Сто гадоў шукай другой красы,

                                                     А тым больш, што свет зусім не вузкі.

                                                     Ды, калі ты не бязродны сын,

                                                     Гавары са мной па-беларуску.

                                                                                Яўгенія Янішчыц

        Дзень беларускай мовы 7 лютага ў 9 “Б” класе праходзіў пад дэвізам- “Любімыя словы на роднай мове”. Акцыя “Беларуская мова. Пачні з пачуццяў!” дала магчымасць вучням назваць свае любімыя словы на беларускай мове.

       За некалькі дзён да яе правядзення дзеці атрымалі заданне вызначыцца з любімым беларускім словам, падрыхтаваць адпаведны малюнак ці фотаздымак. Дзеці з радасцю адгукнуліся на такую просьбу і падрыхтавалі цікавыя работы.

       Наперадзе дзяцей чакае шмат падобных акцый, заданняў і конкурсаў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы.

                             Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                    Ларыёнава Галіна Віктараўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.