ДжипСервис+

Дзень роднай мовы

         Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі,  кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. 

       21 лютага ў школе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Самыя цікаўныя і дапытлівыя вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2019”.

       У 5-9 класах прайшлі паэтычныя хвілінкі, прысвечаныя Дню роднай мовы. Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. 

На працягу дня  праходзіла акцыя “Мова, родная мова”, удзельнікамі якой былі вучні розных класаў. Дзеці падбіралі выказванні пра родную мову беларускіх аўтараў. Гэтыя выказванні  яшчэ раз нагадалі пра непаўторнае гучанне роднага слова.

         У межах дня беларускай мовы  вучні 10 “А” класа наведалі бібліятэку імя Янкі Купалы, дзе для іх прайшло мерапрыемства, прысвечанае сімвалам роднай зямлі.

        Такім чынам, вучні і настаўнікі, дзякуючы праведзеным мерапрыемствам, яшчэ раз маглі  пераканацца ў тым, што беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт; наша мова – гэта сапраўды ўнікальная мова, самая прыгожая і мілагучная.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыёнава Галіна Віктараўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.