ДжипСервис+

» »    Пераступаючы парог школьнага музея…    

   Пераступаючы парог школьнага музея…    

                                                               Трэба ведаць-сэрца просіць,                                                                     

Як дзядам, бацькам жылося…

 Пятрусь Броўка «Наш музей»

       Вучні 4 “Б” класа 21 сакавіка наведалі школьны этнаграфічны музей «Беларуская хатка», які прадстаўляе быт беларускіх сялян канца XIX - пачатку XX стагоддзя.

       Пераступіўшы парог, дзеці апынуліся ў далёкім мінулым. Вакол іх з'явілася мноства цікавых і ў той час незнаёмых рэчаў. Экспанаты вельмі захапілі вучняў. Яны з цікавасцю знаёміліся з прадметамі народнага ўжытку: калаўроты, прасніцы, фрагменты ткацкага станка, убачылі ўсё тое, што знаходзілася ў беларускай хаце гадоў 100 назад, даведаліся, як называліся  тагачасныя хатнія прадметы. Разгледзелі экспазіцыю, дзе прадстаўлены традыцыйныя элементы беларускага нацыянальнага мужчынскага і жаночага адзення.

       Вучні атрымалі змястоўную інфармацыю аб музейных прадметах, а дазвол дакрануцца сваімі рукамі да экспанатаў, паспрабаваць імі пакарыстацца зрабілі  асаблівае ўражанне на ўдзельнікаў экскурсіі.

                 Настаўнік пачатковых класаў Максімава Алена Аляксееўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.