ДжипСервис+

Падарожжа ў Полацк

Гісторыю свайго краю, сваёй Радзімы павінен ведаць кожны.

Акунуцца ў даўніну, адчуць подых старажытных часоў пашанцавала  вучням 4 “В”класа, якія разам са сваім настаўнікам пабывалі ў горадзе Полацку.
Падарожжа пачалося з наведвання музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, дзе захоўваюцца старажытныя рукапісы, кнігі, станкі для друкавання кніг, багатая бібліятэка. Пабывалі і ў Сафійскім саборы, пазнаёміліся з яго гісторыяй, прайшліся па падзямеллі, дакрануліся рукамі да чароўнага каменя, што знаходзіцца перад саборам на беразе Заходняй Дзвіны.
Экскурсія па горадзе была запамінальнай і непаўторнай. З вокнаў аўтобуса дзеці  ўбачылі ўсю прыгажосць горада, а экскурсавод цікава і змястоўна апавядала пра ўсе гістарычныя месцы : пра ўніверсітэт, помнікі Францыску Скарыну,  Сімяону Полацкаму, Усяславу Чарадзею.

 Уражанні ад пачутага і ўбачанага застануцца ў дзяцей на ўсё жыццё.

           Настаўнік пачатковых класаў Дзядкова Людміла Дзмітрыеўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.