ДжипСервис+

Хлеб - усяму галава

Пачуццё павагі да хлеба ў Беларусі, беражлівае да яго стаўленне, можна нават сказаць трапяткое, — частка культуры беларусаў. Чарговы беларускамоўны чацвер 11 красакавіка ў 4 “Д” класе быў праведзены пад назвай  “Хлеб – усяму галава”. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся аб тым, які шлях праходзіць хлеб, каб трапіць на наш стол, пазнаёміліся з абрадамі і павер’ямі, якія звязаны з хлебам.

Расказала настаўніца і аб паважлівых адносінах да хлеба, і аб розных «хлебных» словаўтварэннях. Што такое, напрыклад, скіба, луста, акраец, каравай, скарынка? Усе ўдзельнікі сустрэчы таксама з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны пра хлеб, працягвалі прымаўкі, адгадвалі загадкі, успаміналі народныя казкі.

Вучні не толькі  атрымалі  веды і задавальненне ад гульні, але змаглі пачаставацца духмяным хлебам.

Настаўніца пачатковых класаў Базылева Святлана Міхайлаўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.