ДжипСервис+

» » Не змоўкне слова песняра

Не змоўкне слова песняра

2 мая ў актавай зале  школы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Не змоўкне слова песняра», прысвечаная Якубу Коласу. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў. Супрацоўнікі бібліятэкі №2 імя І.П.Шамякіна пазнаёмілі навучэнцаў з творчасцю Якуба Коласа: паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст – няма  ў беларускай літаратуры такога жанру, дзе б не ззяла слаўнае імя майстра. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю песняра, паглядзець фільм пра яго.
Музычныя творы, урыўкі з кінафільмаў, знятых па творах Якуба Коласа, дэкламацыя вершаў зрабілі мерапрыемства жывым, запамінальным і змястоўным.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыёнава Галіна Віктараўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.