ДжипСервис+

» » Беларусь – мая старонка

Беларусь – мая старонка

Гульня-падарожжа “Беларусь – мая старонка”, якая прайшла ў 3”Б” класе, расшырыла светапогляд малодшых школьнікаў аб нашай рэспубліцы. Падчас гульні дзеці падарожнічалі па карце Беларусі, “наведалі” родны  Магілёў, а самыя дасведчаныя вучні расказалі легенду пра ўзнікненне назвы горада.

У час хвілінкі-весялінкі школьнікі разгадвалі рэбусы і загадкі, практыкаваліся ў жывой гутарцы на беларускай мове.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні. Было вельмі прыемна бачыць зацікаўленасць вучняў, уменне адказваць на роднай мове, жаданне размаўляць па-беларуску.

                     Настаўнік пачатковых класаў Важкая Ала Іванаўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.