ДжипСервис+

» » Падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”

Падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”

4 кастрычнiка 2018 года ў 5 “Г” класе было праведзена падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”. Кожны раўнд быў прысвечаны загадкам, прымаўкам, казкам. Вучні праявілі кемлівсць і знаходлівасць.

Падарожжа па станцыях:
  1. Станцыя пытанняў

Адкажыце на пытанні:
1)Якую іншую назву мае вусная народная творчасць? (фальклор)
2)Якія творы можна аднесці да фальклорных? (міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і).
3)Хто быў аўтарам гэтых твораў(народ)
4)Што такое казка(Казка – вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі)
5)Што такое прыказка(Прыказка – гэта трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам)
6)Што такое павер’і? (Павер’і – народныя выслоўі, у якіх людзі асвятлялі невядомы факт, грунтуючыся не на жыццёвым вопыце, а на выдумцы, фантазіі чалавека, часам нават на містыцы.)
7)Што такое прыкметы(Прыкметы – гэта трапныя народныя выслоўі, у якіх выказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам)
8)Што такое легенды? Легенды – фальклорныя фантастычныя апавяданні, заснаваныя на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў)
2. Станцыя казак. Пазнайце казку па эпізодзе:

  1. “ Нічога не ўзяў Іван з сабой: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножык-сцізорык, той, якім лучынкі стругаў. І пайшоў пехатою залатога птаха шукаць” . ( “Залаты птах”)
  2. “ – Ну , што: адгадалі мае загадкі? – пытаецца пан.

Багаты выйшаў наперад:

  • Ды тут і адгадваць няма чаго: нікога і нічога на свеце няма сыцей за майго рабога парсучка, саладзей за ліпавы мёд ад маіх пчол і шпарчэй за майго гнедага жарабца”. (“Разумная дачка”)
  1. Аднавіце кампазіцыю казкі “ Залаты птах”, паставіўшы правільна нумары частак ( групавая форма работы)

А Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах. 1
Б Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. 2
В Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. 3
Г Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац. 4
Д Адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. 5
Е Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады.
Адказы:
1 В
2 А
3 Б
4 Г
5 Е
6 Д
3. Станцыя загадак
У народзе кажуць: загадка – розуму зарадка. Мы сёння з вамі паспрабуем выявіць, хто больш назіральны, кемлівы, хто ўмее лепш разважаць, думаць.
А. 1.Адзін гаворыць, абодва глядзяць ды абодва слухаюць.( язык, вочы, вушы)
2. Не рыба, а плыве, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (бабёр)
3. Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць.( комін)
4. Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (вочы)
5.Пяцёра братоў,гадамі роўныя, а ростам розныя.( пальцы)
Б. Прымяркуйце адгадкі да загадак. Правядзіце адпаведныя лініі.

  1. Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. А Дождж
  2. Зялёная, а не луг, белая, а не снег. Б Вада
  3. Ішоў даўгавяз – у сыру зямлю ўвяз. В Бяроза
  4. Не хворая, а ўсё стогне. Г Ноч
  5. Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола. Д Свіння

Адказы:
1 Б
2 В
3 А
4 Д
5 Г
4. Станцыя фізкультхвілінкі

Вось мая правая рука.( выцягваюць правую руку наперад)
Вось мая левая рука.( выцягваюць левую руку наперад)
Пасярэдзіне галава – ( круцяць галавой)
Прыгожая, разумная.( гладзяць па галаве)
Не падвядзі мяне.
Злева – сябар, справа – сябар.( паварочваюцца налева, потым – направа)
Давай з табою сябраваць. ( паціскаюць адзін аднаму рукі)
І будзем разам прысядаць. ( прысядаюць)
Мы з табою адпачылі. ( пацягваюцца)
І да працы прыступілі. ( сядаюць на месца)


5. Станцыя прыказак

Завяршыце прыказкі, падабраўшы адпаведную канцоўку з падказак.


Прыказкі
Падказкі
1.
Адзін з сошкай…
А…дзесяць пацее.
2.
Адзін сыцее…
Б…а за грошы шчасця не купіш.
3.
Хто людзям не верыць…
В… той і свайго не мае.
4.
Хто ў бядзе не быў…
Г…а жыць вучыць.
5.
Без шчасця не будзе багацця…
Д…той сабе веры не дасць.
6.
Сёння зробіш…
Е…а справу сёння зрабі.
7.
Сон на заўтра адлажы…
Ё…той сапраўдных прыяцелей не мае.
8.
Хто не шануе чужога…
Ж…заўтра як знойдзеш.
9.
Старасць слабая на ногі…
З…а сямёра з ложкай.
  1. – З
  2. – А
  3. – Д
  4. – Ё
  5. – Б
  6. – Ж
  7. – Е
  8. – В


6.Станцыя прыкмет і павер’яў
Раскажыце, што будзе згодна з гэтымі прыкметамі адпаведна народным назіранням.

  1. Сонца ў хмарку садзіцца - … ( будзе дождж.)
  2. Зорная купальская ноч –… (на добры ўраджай грыбоў.)
  3. Бяроза дае многа соку – … (да мокрага лета.)
  4. Увечары трашчаць конікі – …(на добрае надвор’е.)
  5. Сей смела, калі ў садзе … (бела.)
  6. Ноч без расы – … (дзень з дажджом.)
Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.