ДжипСервис+

» » Віртуальнае падарожжа ў Брэст

Віртуальнае падарожжа ў Брэст

Цікавае і змястоўнае падарожжа-віктарыну  ў горад Брэст здзейснілі вучні 5”А” класа 12 верасня ў беларускамоўны чацвер. Вандроўка  па гістарычных мясцінах горада пазнаёміла дзяцей са шматлікімі архітэктурнымі помнікамі і  славутасцямі.

Вучні з энтузіязмам адказвалі на пытанні віктарыны і ўключаліся ў дыялог з настаўнікам, які выконваў ролю экскурсавода.

Навучэнцы засталіся вельмі задаволенымі экскурсіяй-віктарынай, шчыра выказваліся пра неабходнасць правядзення мерапрыемстваў такога плану, што даюць магчымасць даведацца пра гісторыю роднага краю.

Рыбакова Кацярына Сяргееўна, класны кіраўнік 5 “А”класа, настаўнік англійскай мовы.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.