ДжипСервис+

» »  “Не адзенне – заглядзенне”

 “Не адзенне – заглядзенне”

Такімі словамі пачалося знаёмства вучняў 5 “Б” класа з нацыянальным беларускім касцюмам.

Уявіце сабе, што вас запрасілі на вялікае свята з беларускімі песнямі і гульнямі. Што вы перш за ўсё зробіце? Правільна, вы пачнеце выбіраць сабе адзенне. Каб усе змаглі пазнаць,  адкуль вы родам.   

Пяцікласнікі ў гульнёвай форме пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем i з сiмваламi беларускага арнаменту. Для дзяцей былі падрыхтаваны заданнi. Навучэнцы адгадвалі загадкі пра адзенне, гулялі ў гульню “Перакладчыкі” : перакладалі назвы адзення з рускай мовы на беларускую,  упрыгожвалі адзенне аб'ёмных лялек элементамі беларускага арнаменту.

Мерапрыемства было цiкавым i дзецям вельмi спадабалася.

Мінчукова Алена Пятроўна, класны кіраўнік 5 “Б” класа, настаўнік англійскай мовы

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.