ДжипСервис+

» » Каляндар роднай прыроды

Каляндар роднай прыроды

У любую пару года,

у пагоду, непагоду,

слухай родную прыроду -

ты пачуеш галасы

таямнічае красы.

Васіль Жуковіч

       8 лістапада для вучняў 6 “Б” класа дзень роднай мовы праходзіў у форме творчай майстэрні. Разам з класным кіраўніком Расевіч Таццянай Мікалаеўнай дзеці спрабавалі вызначыць, адкуль пайшлі назвы восеньскіх месяцаў, слухалі вершы беларускіх паэтаў пра гэту пару года, складалі вусную замалёўку пра восень на аснове фотаздымкаў.

     Усе парты ў кабінеце былі засыпаны рознакаляровымі кляновымі  лісточкамі, на якіх можна было знайсці прыкметы восені.

      Атмасфера ў класе, нягледзячы на пахмурнае надвор’е,  была цёплай і сонечнай.

                   Расевіч Таццяна Мікалаеўна,

класны кіраўнік 6”Б” класа, настаўнік інфарматыкі

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.