ДжипСервис+

Гавары па-беларуску

       У чацвер 15 лістапада з вучнямі 5 “А” класа была праведзена гульня “Гавары са мной па-беларуску”. Кожны вучань атрымаў маленькую картку, на якой быў намаляваны прадмет і запісана яго назва на беларускай мове. Дзеці змаглі адчуць непаўторнасць, сакавітасць і каларыт роднай мовы. Вучні  выступалі і ў ролі перакладчыкаў. Ім трэба было запісаць рускамоўныя словазлучэнні і сказы на беларускай мове.У трэцім туры гульні па загалоўку ці прадстаўленаму малюнку вучні павінны былі здагадацца, аб чым будзе весціся гаворка ў апавяданні ці казцы.

       Дзецям такі від работы спадабаўся. Наперадзе іх чакае яшчэ шмат падобных гульняў і конкурсаў.

               Філіпенка Алеся Уладзіміраўна, класны кіраўнік 5”А” класа,

                настаўнік геаграфіі  

  

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.