ДжипСервис+

 Свет даўніны

         Цікавае і займальнае падарожжа ў далёкае мінулае здзейснілі вучні 7 «В» класа ў чацвер 6 снежня. Яны наведалі музей імя П.В.Масленнікава. Увазе школьнікаў была прадстаўлена літаратурная кампазіцыя  ”Ефрасіння Полацкая – заступніца зямлі беларускай“. Дзеці даведаліся пра патрыятычны і грамадзянскі подзвіг знакамітай дачкі  Беларусі. Асабліва ўразіла экспазіцыя “Таямніца крыжа“. Можна было ўбачыць трохмерную аб'ёмную выяву крыжа і ўявіць, як выглядаў знакаміты крыж у рэальнасці.

       Віктарына, праведзеная напрыканцы сустрэчы, дапамагла вызначыць самых уважлівых і дасведчаных вучняў.  Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў школьнікаў павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

                 Балычава  Наталля Іванаўна, класны кіраўнік 7 “В“ класа,  

                 настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.