Загадкавы свет беларусаў

Народныя прыкметы і павер’і

9309e40b6abae7bСтудзень

Студзень зямлю студзіць.

Калі ў студзені дажджы — дабра не жджы.
Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
Студзень пагодны — будзе год плодны.
Калі студзень добра марозіць, селянін лучынку паліць і дровы з лесу возіць.
Калі студзень імглісты — мокры год, калі халодны — позняя вясна і халоднае лета.

 

image5Люты

У лютым востры мароз, кароткая зіма.

Люты наробіць плюты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Як у лютым адгукнецца, так у жніўні адзавецца.
Люты раніцай таргуе, а вечарам гаруе.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.

 

AMGP1056.02Сакавік

Сакавік зялёны — ураджай благі.

Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж — пан!
У сакавіку зіма не гніе — у красавіку трава не расце.
Няма ў сакавіку вады — няма ў красавіку травы.
Сакавік мокры — хлеб горкі.
Хто сее гарох у марцы, той гатуе ў гарцы, а хто ў маі, той у яі.
Жыта ў сакавіку глядзіць у неба — не пакаштуеш зімой хлеба.
Сакавік дажджом імжыцца — хлеба будзе ў рукавіцу.

 

199132_1554730152Красавік

Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык

пазірае ды галавою ківае.
У красавіку грымот — цёплы будзе год.
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку зямля грэе.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе —
тады ўсякі не збяднее.

 

878571-yakoyu-bude-pogoda-na-1-travnya--sinoptiki-utochnili-prognozТравень. Май.

У травень будзе мужык управен.

У май каню сена дай, а сам на печ уцякай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май халодны — не будзеш галодны.
Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
Як у маі суха, то падцягвай бруха.
Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы.
а як у маі — будзе і ў гультая.
Майская трава галоднага корміць.
Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю.
Май халодны, год хлебародны.

 

46e07_ffd7Чэрвень

Лета на зіму працуе.

Летні дзень за зімовы тыдзень.

Летні дзень — рок.
Не поле родзіць, а лета.
Што летам нагой коп, то зімой зубамі хоп.
Лета прыгатуе, а зіма з’есць.
Лецічка не ўлежна, дак уежна.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.
Людзі рады лету, а пчолы — квету.
Благое лета, калі сонца нету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
Летам і качка — прачка.
Чэрвень — пачатак лета.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень — пралецця скон, а лета — у гон.

 

s1200Ліпень

Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.

У ліпені з касою мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.

 

 

8941Жнівень

Прыдатны красавік цяплом, а жнівень дабром.

Жнівень сее, жне і косіць — на сталах багацця досыць.
У жніўні сярпы грэюць, ды вада халодзіць.
У жніўні панамі сярпы — маруды тады не цярпі.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
У жніўні і верабей піва варыць.

 

E4B4A55D5D3B-42-240x159Верасень

Халодны верасень, але сыты.

У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.
У верасні палі агонь і ў хаце, і на полі.
Верасень — з досвіткам дзень.
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.

 

autumn-park-bridge-fallКастрычнік

У кастрычніку — насмаркаць

Багачу, я свой сноп малачу.
У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
У кастрычніку снег — толькі на грэх.
У кастрычніку гром — зіма без снегу.

 

article429432Лістапад

Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.

Калі ў лістападзе грыміць — ратай вясну сніць.
Прыйшоў лістапад — кармі скацінку, брат.
Лістапад сцюжаю багах: з кожным падзеліцца, яшчэ і на старцаў пакіне.
Лістапад зіме сцежку пракладае.
Лістапад снегу навее — хлеба прыбудзе, а вада разальецца — сена набярэцца.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.
Лістапад на рабой кабыле ездзіць: то снег, то слата.

 

51604111_5080036_fsnowСнежань

Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.

Снежань замосціць і загвоздзіць.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.
Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.

 

 

 

Павер’і

22 сакавіка
Святыя саракі ў поле саху валаклі
7 красавіка
На благавешчанне бусел прылятае.
6 мая
На год два Юр’і, ды абодва дурні: адзін галодны, а другі халодны
13 чэрвеня
Прыйшоў Ерамей – больш не сей.
12 ліпеня
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.
28 жніўня
Прыйшла Прачыстая – стала поле чыстае.
19 верасня
Святы Міхайла з халодным ветрам
14 кастрычніка
Святы Пакроў зямлю пакрыў
14 лістапада
Кузьма і Дзям’ян. Да гэтага часу з дрзў ападае апошняе лісце.
9 снежня
Халодны Юр’я
19 студзеня
На Вадохрышча чарцей з вады выганяюць.
15 лютага
Да Грамніцы не скідай з рук рукавіцы.

свернуть

Незвычайныя помнікі Беларусі

Помнік бабру ў Бабруйску 

63401_0Нездарма гэты помнік стаіць менавіта ў Бабруйску. Горад атрымаў назву ад вялікай папуляцыі баброў у рацэ Бярэзіне. Па задуме скульптара Уладзіміра Гаўрыленкі, бронзавы бабёр у сурдуце і капелюшы сімвалізуе сярэднестатыстычнага жыхара Бабруйска. Такі вобраз бабруйчаніна выбралі самі жыхары горада з больш чым 20 прапанаваных ім праектаў беларускіх скульптараў.

 

 

Помнік літары “Ў” у Полацку

mova2307_01Незвычайны помнік у старажытным горадзе нагадвае пра ўнікальную літару, якая сустракаецца толькі ў беларускім алфавіце. Скульптура зроблена ў выглядзе стэлы, на гранях якой нанесены рэльефныя малюнкі літары “ў”. Помнік са скульптурнага пластыліну і гіпсу адначасова з’яўляецца і сонечным гадзіннікам. Аўтарам праекта стаў вядомы беларускі скульптар Аляксандр Фінскі.

 

Помнік астраному ў Магілёве

835061_originalБронзавы мужчына ў высокім капелюшы — праца Уладзіміра Жбанава — запрашае жыхароў і гасцей горада часцей глядзець у неба. Скульптура ўнікальная і сваім памерам (кажуць, яе можна ўбачыць нават з космасу) і тым, што выконвае функцыю сонечных гадзін: вакол яе размешчаны 12 крэслаў (у адпаведнасці з 12 знакамі задыяка). На іх, дарэчы, можна пасядзець, памарыць, паразважаць…

 

 

Помнік жабе-падарожніцы ў Гродне

grodna-krayavidy-1899-1289896349_b4-city-grodno-belarus-2Бронзавая скульптура жабы знаходзіцца ля ўваходу ў інфармацыйна-турыстычны цэнтр на вуліцы Ажэшкі. Невялікую скульптуру жабы на гранітным пастаменце, з компасам на лапцы і клункам за плячыма вырабіў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Жаба невялікая, але важыць 40 кг. На шапачцы ў яе пазначана літара “i” — агульнапрызнаны сімвал інфармацыйных цэнтраў для турыстаў ва ўсёй Еўропе.

 

Помнік яйку ў Салігорску

img_7686_0546Гэты незвычайны беласнежны помнік у выглядзе яйка, агорнутага крыламі птушкі, стаіць перад Салігорскай птушкафабрыкай, вытворцам курыных і перапёлчыных яек. Аўтар помніка — малады мастак Уладзімір Ламейка. Скульптуры, прысвечаныя гэтаму незвычайнаму прадукту харчавання, ёсць яшчэ ў Літве, Харкаве, на Ібіцы…

 

 

Помнік вераб’ю ў Баранавічах

1Металічная птушачка важна сядзіць на невысокім паўтараметровым пастаменце. Увекавечыць вераб’я вырашыла рэспубліканская грамадская арганізацыя “Ахова птушак Беларусі”. Пільная ўвага беларусаў да гэтай птушкі невыпадковая. З’яўляючыся адной з самых бліжэйшых птушак-суседак чалавека, хатні верабей адносіцца да так званых “біялагічных індыкатараў”. Па стане папуляцыі гэтага віду можна меркаваць аб змяненнях у навакольным асяроддзі.

 

Помнік паштальёну ў Мінску

origСкульптура ля кінатэатра “Кастрычнік” стала адным з самых любімых помнікаў мінчан і гасцей сталіцы. Аднак многія бронзавага мужчыну з “жалезным канём” успрымаюць як помнік не паштальёну, а… веласіпедысту. Праўда, “шэдэўральнасць” працы архітэктара Юрыя Градава, скульптараў Уладзіміра Жбанава і Яўгена Колчава ад гэтага ніяк не змяншаецца.

 

Помнік агурку ў Шклове

6cc5f722438b311d7dd1ee47076b54e0Ужо ў XVI стагоддзі шклоўцы валодалі сакрэтамі вырошчвання гэтай гародніны. Штогод у горадзе праводзяць Дзень агурка. А ў канцы ліпеня 2007 года ў раённым цэнтры з’явіўся і помнік агурку. Над ім працаваў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Майстар зрабіў агурок у выглядзе вясёлага мужычка ў пінжаку з гальштукам-“бабачкай”. У скульптуры і імя ёсць — Агуродзец.

 

 

Помнік ліхтаршчыку ў Брэсце

fonarschikПомнік выраблены брэсцкім кавалём Аляксандрам Чумаковым па заказу КУПП “Брестгорсвет”. Яму ўдалося не толькі захаваць стыль эпохі XVIII стагоддзя, але і паказаць пераемнасць пакаленняў. “Разынка” незвычайнага помніка — эканамічная лямпачка, якая дазваляе падаваць яркі свет з найменшымі выдаткамі.

Многія з гэтых помнікаў вы можаце ўбачыць на нашым сайце www.ng.by. Яны выйшлі ў абласны этап галасавання праекта “Сем цудаў Беларусі”. Безумоўна, спіс гэты не канчатковы. Заходзьце на сайт, стаўце свае адзнакі і прапаноўвайце свае аб’екты!

свернуть

Прыказкі і прымаўкі

ЗІМА

Снежань

Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.

Студзень

Студзень — году пачатак, зіме палавіна.
Студзень хаты студзіць — рана гаспадара будзіць.
Студзень пагодны — будзе год плодны.

Люты

Прыйдзе люты — спытае, як абуты. 
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі.

ВЯСНА

Сакавік

Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.

Сакавік дрэвам сок пускае.

Красавік

Красавіцкі ручай зямлю будзіць. Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.

Травень \ май

Май лясы прыбірае — лета ў госці запрашае.
Травень зялёнай травой славен.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май – валам дай, а сам на печ ўцякай.
Май – жывёлу ў поле пхай.
Майская трава галоднага корміць.
Май – і пад кустом рай.
Травень — усяго года рай.
Травень — салаўінае лета.
У травень на траве сядзець, траву піць, травой лячыцца (так казалі, бо трава і кветкі ў гэтым месяцы асабліва гаючыя і магутныя, яны здольныя лячыць сваімі сокамі самыя цяжкія хваробы).
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
У травень будзе мужык управен.

ЛЕТО

Чэрвень

Чэрвень не гуляе — ураджай люляе.

Чэрвень сухі — плюнь на баравікі.

Ліпень

Ліпень пякучы, але даручы.

Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.

Жнівень

Кожная хата ў жніўні багата.

Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.

ВОСЕНЬ

Верасень

Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
У верасні ліст на дрэве не трымаецца.

Кастрычнік

Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.

Лістапад

У лістападзе кладзі капусту ў кадзі. 
У лістападзе гола ў садзе.

свернуть

Назвы месяцаў

СТУДЗЕНЬ
Сучасная беларуская назва студзень паходзіць ад слова “сцюдзёны”, якая яскрава характарызуе самую халодную пару года. Наогул усе беларускія найменні месяцаў адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. У рускай мове яны паходзяць ад лацінскіх назваў. У рымлян студзень —Januarius, у англічан — January, у немцаў — Januar, у французаў — janvier, а ў рэспубліканскім календары французаў значыцца як “niv?se” (месяц снегу). У славян ён называўся таксама сечэнь (ад слова “секчы”, рыхтаваць дровы), просинец (просінь у небе); у сучаснай мове чэхаў — leden, палякаў — stycze?, украінцаў — січень. Нярэдка па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня , другая — з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор`я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор`е ў адпаведны дзень другой паловы года. Супастаўлялі ў першым і другім паўгоддзі цэлыя месяцы, а то і поры года. Па студзеню меркавалі пра будучую вясну і пра лета. Па характару першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі. За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны. Дзённая тэмпература паветра звычайна 3…7 градусаў марозу, але бывае паніжаецца да 40 градусаў, што часам прыводзіць да вымярзання азіміны, дрэў і кустоў. Здараліся і навальніцы.

s375Нярэдка па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня , другая — з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор`я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор`е ў адпаведны дзень другой паловы года. Супастаўлялі ў першым і другім паўгоддзі цэлыя месяцы, а то і поры года. Па студзеню меркавалі пра будучую вясну і пра лета. Па характару першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі. За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны. Дзённая тэмпература паветра звычайна 3…7 градусаў марозу, але бывае паніжаецца да 40 градусаў, што часам прыводзіць да вымярзання азіміны, дрэў і кустоў. Здараліся і навальніцы.

ЛЮТЫ

Люты — другі месяц года, мае 28 дзён, а кожны чацвёрты год (1992, 1996, 2000 і г. д.) — 29. У старажытнарымскім календары называўся Februarius і быў апошнім, 12-ым, месяцам. Такая назва засталася ў многіх мовах: англійскай — February, нямецкай — Februar, французскай — f?vrier, рускай — февраль. У старабеларускай мове люты яшчэ меў найменне сьнежын. Сучасная назва яго адлюстроўвае характэрную асаблівасць пары года — месяц моцных і злосных маразоў. Таксама ва ўкраінскай мове — лютий, польскай — luty. Іншыя найменні яго ў чэхаў — ?nor, у літоўцаў — vasaris.

Люты — апошні, развітальны месяц зімы, багаты на мяцеліцы, але ўжо больш лагаднейшы за іншыя. Тэмпература паветра ў Беларусі дасягае — 3,6 … 8 градусаў, днём бываюць адлігі. Таўшчыня снегу павялічваецца і складае прыблізна 40 сантыметраў. За 28 сутак дзень прыбывае на І гадзіну і 54 мінуты.

CАКАВІК
Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова “сок”. У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У адным з тэкстаў XIV стагоддзя, які пісаўся ў полацкім манастыры, зафіксавана найменне сухий. Францыск Скарына ў “Малой падарожнай кніжцы” (1522) згадвае месяц марець, а ў астрожскім “Псалтыры” (1597) — березозол. Апошняя назва, дакладней яе варыянты, захаваліся ў чэшскай мове — b?ezen, украінскай — березень. Лацінскую форму ўтрымліваюць французская — mars, англійская — march, нямецкая — M?rz, польская — marzec, руская — март, італьянская і іспанская — marzo і інш.

Рымскі martius, згодна легендзе, “абвясцілі” Ромул і Рэм у гонар бога сонца і вайны Марса, апекуна земляробстава і жывёлагадоўлі, які ўвасабляў творчыя сілы прыроды. Як ужо зазначалася, у рымлян гэта быў першы месяц года аж да 153 года да нашай эры (таксама і ў многіх іншых народаў, у тым ліку беларусаў).

Якія ж змены ў сакавіку адбываюцца ў прыродзе? Снег пачынае чарнець і раставаць. На высокіх месцах з’яўляюцца праталіны, бягуць ручайкі. Сярэднемесячная тэмпература паветра вагаецца ад +1 на паўднёвым захадзе да -4 градусаў на паўночным усходзе. Дзённая павышаецца да +15 … 22 градусаў, аднак часам мароз захоўваецца аж да канца месяца.

КРАСАВІК

545438_mobileНазва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова “красаваць”, бо ў ім з’яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры,— кветень. У прыватнасці яго ўжывае Ф. Скарына ў “Малой падарожнай кніжцы”. Такая ж форма захавалася ва ўкраінскай мове — квітень і польскай — kwiecie?. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы як беразоль. А ў чэхаў гэта duben, у літоўцаў — balandis і г. д.

Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) паходзіць ад рымскага аргіііз, што азначае “адчыняць”. У гэты месяц у Італіі адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пупышкі.

Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся двум багіням. 4 красавіка распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ушаноўвалі маці багоў Цыбелі. А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася, што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земляробствам. “Вынаходніцы” земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.

МАЙ

Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова “трава”, бо ў гэтым, пятым месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах — mai, англійскай — may, польскай — maj, венгерскай — m?jus, рускай — май і інш.

Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вясны быў звычай садзіць дрэва, што называлі “маем”. У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з “маем” на Сёмуху. Падобны ў нас і старажытных рымлян і абрад ўшанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.

Католікі прысвячаюць май Божай Маці — Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца так званае маёвае набажэнства. Фігура Багародзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена, упрыгожваецца.

ЧЭРВЕНЬ

Чэрвень — пачатак лета, сярэдні месяц года, мае 30 дзён. Назва яго тлумачыцца з’яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.

Старажытнабеларускае найменне месяца — чирвець (червец), украінскае — червень, польскае — czerwiec, старажытнарускае — изок?, рускае — июль, лацінскае — junius, нямецкае — Juni, англійскае — June.

Назва “юніус” паходзіць ад імя старажытнарымскай багіні Юноны. Згодна іншым звесткам, месяц названы ў гонар першага рымскага консула Юнія Брута. У рэспубліканскім календары французскай рэвалюцыі ён згадваецца як прэрыаль, што азначае “пара паплавоў”.

У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца болей 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Сонечныя праменні ў гэты час утвараюць з паверхняй зямлі найбольшы вугал — у Мінску амаль 60 градусаў. Дзень летняга сонцастаяння беларусы здаўна адзначаюць святам Купалля.

Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны, з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З’яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы. На палях рунеюць азімыя, узыходзяць яравыя.

ЛІПЕНЬ

s600Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага месяца лета паходзіць ад слова “ліпа”. (Дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару). Найменне мае падабенства з польскім lipiec і ўкраінскім липень. У старабеларускіх крыніцах акрамя назвы липець сустракаецца яшчэ чирвець, што захавалася дагэтуль, напрыклад, у чэшскай, славацкай і беларускай мовах (чэрвень) у папярэднім месяцы.

Рымляне да 44 года называлі месяц проста пятым (quintilis), паколькі год пачынаўся з сакавіка. Затым з прычыны трагічнай смерці Юлія Цэзара перайменавалі квінтыліс у Юліус (julius), таму і захаваліся juillet — у французаў, Juli — у немцаў, July — у англічан, июль — у рускіх.

У гэтым месяцы старажытныя грэкі адзначалі чатырохдзённае свята Панафінеяў у гонар багіні мудрасці Афіны (рымляне называлі яе Мінервай). Падчас вялікага святкавання адбываліся ўрачыстыя працэсіі, розныя народныя гульні (барацьба атлетаў, гімнастычныя практыкаванні), спевы, танцы.

Ліпень — самы дажджлівы месяц года, палова дзён яго бывае з ападкамі, вызначаецца недабранадзейнасцю надвор’я, і асабліва ліўнямі. Здараецца і сухая пара.

ЖНІВЕНЬ

Сучасная беларуская назва восьмага года месяца жнівень, таксама як і старабеларускія серпень, зарев, адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, найменне серпень захавалася ў украінцаў, чэхаў (srpen), палякаў (sierpie?), іншых народаў.

Рымляне называлі гэты мясяц sehstylis, што значыць шосты (год пачынаўся тады вясною). Пазней рымскі сенат перайменаваў яго ў гонар імператара Актавіяна Аўгуста. Секстыліс налічваў 29 дзён, а аўгустус стаў мець 31. Заканадаўчы орган, аднолькава паважаючы Юліяна Цэзара і Актавіяна Аўгуста, зрабіў і аднолькава доўгімі месяцы, якія стаяць побач у годзе. Класічная назва месяца захавалася ў многіх заходнееўрапейскіх мовах, у тым ліку і ў рускай.

Жнівень дае знаць, што заканчваецца лета і набліжаецца восень. Ночы становяцца халаднейшымі, даўжэйшымі і цямнейшымі. Раніцай з’яўляюцца туманы. Працягласць светлавога дня змяншаецца ў параўнанні, напрыклад, з ліпенем прыблізна на 50 хвілін.

Яшчэ ў пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, проса, лён-даўгунец, скараспелая бульба, іншая гародніна і садавіна. Людзі карыстаюцца і багатымі дарамі лесу. Таксама вядзецца сяўба азімых, касавіца атавы.

ВЕРАСЕНЬ

Вресень, руин, риень, зарев — гэтым старабеларускім найменням дзевятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень, што паходзіць ад слова “верас” (менавіта ў той час расліна пачынае красаваць). Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай — z???, польскай — wrzesie?. У англічан, французаў і немцаў — варыянты рымскага september. У французскім рэспубліканскім календары ён фрукцідор — месяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і завяршаў год.

Рымскі зеріетЬег меў 29 дзён (адзін дзень дадаў Юлій Цэзар у 46 годзе). Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі, забіваючы ў ахвяру парася і цяля.

У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся “містэрыі”, таемныя культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем асаблівых абрадаў. Паказваліся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што да гэтага часу старанна ўтойваліся.

s280Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і садавіну.

Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонечную энергію: чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звычайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца, пачынаецца лістапад.

ТАЯМНІЦА ПАХОДЖАННЯ НАЗВЫ МЕСЯЦА ВЕРАСЕНЬ
Назву першага месяца некаторыя звязваюць з верасам – асноўным асеннім меданосам, які цвіце ў гэты перыяд. Гэтая сувязь сёння заўважная толькі ў трох мовах: беларускай (верасень), украінскай (вересень), польскай (wrzesien). А ці ведаеце вы, што гэта адно са старажытнейшых найменняў гэтага адрэзка года, якое дайшло да нас з Сярэднявечча. Ужо ў творах першадрукара Францыска Скарыны мы знаходзім яго ўжыванне.

Але ці толькі ад апошняй кветаноснай расліны ўтворана назва дзявятага месяца года? Існуе меркаванне, што слова “верасень” магло ўзнікнуць і ад старажытнаславянскага дзеяслова “връшти”, адно са значэнняў якога – “малаціць”. Каб глыбей зразумець гэтае значэнне, узгадаем, што да канца верасня (да 21 чысла, свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы) нашы продкі завяршалі ўсе сельскагаспадарчыя работы. Само царкоўнае свята называлі ў народзе Малой або Другой Прачыстай. Казалі: “На Прачыстай у полі чыста”. Але спыненне палявых работ не азначала поўнай бяздзейнасці да наступнага года. Пачыналася перапрацоўка атрыманага ўраджаю – малацьба.

Наступным малавядомым фактам з’яўляецца тое, што старажытнейшай славянскай назвай з’яўляецца “рюин (ревун)”. Яно ўтворана ад слова “рюенне”, якое даслоўна можна перакласці са стараславянскага як “рык, мыканне”. І сапраўды, у верасні значна пагаршаецца надвор’е. Акрамя гэтага, у жывёлаў у гэты час пачынаецца шлюбны сезон, таму яны заклікальна пачынаюць рыкаць.

У сербахарвацкай мове назва месяца “руjан” азначае “чырвоны”, падобнае значэнне мае славенскае “руен” (“чырванаваты”). Земляроб, назіраючы за сезоннымі змяненнямі ў афарбоўцы клёна, ліпы, дуба, бярозы, пакінуў за гэтым адрэзкам года назву першага месяца восені. Нездарма яго яшчэ называлі “златацветам” і “румянцам года”.

А ці ведаеце вы, што ў розны час у гэтым месяцы было 29 і 31 дзень. Канчатковае замацаванне за месяцам 30-і дзён адбылося пры імператары Актавіяне Аўгусце, які, жадаючы паправіць каляндар (да яго праўкі ў ліпені, жніўні, верасні было па 31 дні), вырашыў аддаць апошні дзень верасня кастрычніку, а лістападаўскі перанесці на снежань.

КАСТРЫЧНІК

Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянскія назвы яго — листапад, риень, паздерник, брудень, у чэхаў ён таксама ??jen, у сербаў — паздзернік, у палякаў — pa?dziernik, ва ўкраінцаў — жовтень. Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова “кастрыца” (“кастра”): у гэты час сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.

У рымлян oktober (такая ж аснова ў нямецкай, французскай, англійскай, рускай мовах) быў прысвечаны богу вайны Марсу. У 15-ы дзень месяца прыносілі ў ахвяру каня, які вылучаўся на папярэдніх скачках. Другога кастрычніка святкавалі Медэтрыналіі ў гонар багіні медыцыны Медэтрыны. Кожны рымлянін гатаваў сабе багаты стол і стараўся як мага больш наесціся і напіцца, бо гэта нібы перасцерагала яго ў будучым ад розных хвароб.

Старажытныя грэкі ўшаноўвалі бога вінаробства Бахуса (Дыяніса). Свята было вельмі вясёлым і свабодным, у ім нароўні з вольнымі грэкамі прымалі ўдзел і рабы. Адмысловы хор пры музыцы і скоках пеў так званы дыфірамб — асаблівую песню ў гонар Бахуса, дзе адлюстроўваліся сумныя і радасныя падзеі з жыцця бога.

Кастрычнік — сярэдні месяц восені, характарызуецца зменлівым надвор’ем: бываюць густыя туманы, слата, частыя прымаразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць аголеныя, птушкі адляцелі ў вырай. Наступае пара для садаводаў: пасадка дрэў і ягаднікаў, абмазванне ствалоў глінай і вапнай, іх ацяпленне.

ЛІСТАПАД

Апошні месяц восені, адзінаццаты — года меў старабеларус¬кую назву грудзень (ад слова “груды” ў значэнні “замёрзлая зямля”). Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў листопад, палякаў і чэхаў listopad). Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі den november, вянгерскі і славацкі novembra, утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць). Французскія рэвалюцыянеры называлі месяц брумерам, што азначала “туманны”.

У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў другой палове месяца змяняюцца на мокры снег.

Вёска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ. Дары асенняга поля і лесу ўжо добра ўладкаваны ў склепах і кладоўках. Самы час успомніць тых апекуноў, якія спрыялі земляробу, і, у першую чаргу, продкаў, “дзядоў”. Багаты стол запрашае сватоў парадніць сваіх дзяцей. А вечары, што сталі даўжэйшымі, нагадваюць жанчынам аб кудзелях і піліпаўскіх вячорках.

СНЕЖАНЬ

Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова “снег”. Старабеларускае найменне яго — прасінець (у значэнні “прасвет у воблаках”), старарускае — студеный, французскае перыяду рэвалюцыі — фрымер (“намаразь”). Рускі декабрь, французскі d?cembre, англійскі december, нямецкі Dezember паходзяць ад лацінскага december (дзесяты — у старажытнарымскім календары).

Снежань — найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года — 21-га або 22-га (7—8 гадзін).

Сярэднемесячная тэмпература складае ад 5…6 градусаў марозу на паўночным усходзе рэспублікі да 2…3 градусаў на крайнім паўднёвым захадзе.

Фенолагі лічаць прадзім’ем час ад першага з’яўлення снегу да ўстанаўлення сталага зімовага пакрову.

свернуть