Славутыя імёны Беларусі

26.11.2020
Культура не ствараецца сама па сабе, культуру ствараюць людзі. Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх.

Вось толькі некалькі гістарычных асоб: Ефрасіння Полацкая, Янка Купала, Якуб Колас, Францыск Скарына. Вучні 7 « Б» класа ўзгадалі імёны тых, кім ганарыцца наша Радзіма. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у цікавай гісторыка-літаратурнай гульні "Хто ёсць хто". Рабяты зробілі падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць людзей, якіх шануюць на Беларусі. Крыжаванка “Славутыя імёны Беларусі”, пытанні віктарыны”Ці ведаеце вы іх?”, гульня “Гістарычная галерэя” дапамаглі кожнаму вучню ўдакладніць і пашырыць свае веды, садзейнічалі развіццю пазнавальнай актыўнасці, цікаўнасці да гістарычнай і культурнай спадчыны нашай Радзімы, выхаванню патрыятызму, нацыянальнай годнасці і гонару за свой край і свой народ.

        Грыневіч Вікторыя Мікалаеўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры