Сустрэча з казкай

29.04.2021
Казка — любімы жанр усіх дзяцей. Беларускія народныя казкі прыходзяць у наша жыццё з маленства. Спачатку іх чытаюць і расказваюць бабуля і мама, потым — настаўніца ў школе

Беларускія казкі — цудоўная і непаўторная крыніца, з якой мы пазнаём асновы жыццёвай мудрасці.

29 красавіка для вучняў 4 “Г” класа адбылася сустрэча з казкай. Гульня “Чароўны свет беларускіх казак” дапамагла дзецям успомніць свае любімыя творы.

Дзеці гаварылі пра казкі свайго маленства. Ім былі прапанаваны крыжаванкі, рэбусы, якія было вельмі цікава разгадваць.

На працягу мерапрыемства вучні праявілі сябе як добрыя знаўцы беларускіх народных казак. Дзеці адказвалі на пытанні, узгадвалі галоўных герояў, асэнсоўвалі змест казак і вызначалі, якую параду яны нясуць нам.

                  Лобач Таццяна Уладзіміраўна, класны кіраўнік 4 “Г” класа