Хлеб — усяму галава

06.05.2021
Хлеб — усяму галава — прыказка, вядомая кожнаму з дзяцінства. Сапраўды, хлеб мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека. Беражлівыя адносіны да хлеба — гэта даніна нашай павагі да нялёгкай працы тых, хто яго вырошчвае.

Чарговы беларускамоўны чацвер 6 мая ў 3 “А” класе быў праведзены пад назвай “Хлеб усяму галава”. Вучні даведаліся аб тым, які шлях праходзіць хлеб, каб трапіць на наш стол, даведаліся шмат новага пра працу земляробаў, прасачылі шлях зярнятка пшаніцы да смачнага румянага каравая на стале.

Чытанне і развучванне вершаў, прыказак і прымавак пра хлеб дапамаглі дзецям зразумець, што хлеб — гэта адзін з самых галоўных прадуктаў харчавання.

Пасля навучэнцы падзяліліся сваім уяўленнем пра каштоўнасць хлеба ў малюнках на тэму  “Беражы хлеб”.

                         Баніна Алена Сяргееўна, класны кіраўнік 3 “А” класа