Да святыняў – з кнігай

02.09.2021
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя і культура фарміруюць нацыю, яе сучаснасць і будучыню.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства прайшло ў першы ў гэтым навучальным годзе беларускамоўны чацвер 2 верасня. Вучні 9 “Г” класа разам з супрацоўнікамі бібліятэкі імя Янкі Купалы ўдзельнічалі ў гульні “Да святыняў – з кнігай”. Дзве каманды “Дружбакі” і “Магілёўцы” спаборнічалі ў ведах па гісторыі і культуры Беларусі. Пачалася гульня-спаборніцтва з ўзгадвання слоў-асацыяцый пра родны край. На наступным этапе рабяты па прапанаваных падказках павінны былі ўзгадаць знакамітых асветнікаў Беларусі. І атрымалася ў іх гэта вельмі добра! А складанне інсталяцыі з кнігай выклікала захапленне і хвалю эмоцый.

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а таксама падзяку ад супрацоўнікаў бібліятэкі за актыўны ўдзел.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыёнава Галіна Віктараўна