Роднае слова – люстэрка культуры

09.09.2021
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і перадаем наступным пакаленням. Вучні 5 “А” класа 9 верасня мелі магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным самабытнасці беларускай мовы.

Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва, у час якога дзеці ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, далучыліся да вывучэння скарбаў беларускай мовы.

Пераходзячы ад аднаго задання да іншага, вучні маглі не толькі слухаць, але і лагічна думаць, праяўляць знаходлівасць і самастойнасць.

У канцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы: каб быць годным грамадзянінам сваёй краіны, трэба захоўваць яе культуру і традыцыі, неабходна дасканала валодаць родным словам.

Класны кіраўнік 5 “А” класа Антоненка Яніна Вітальеўна