Сімвалы Беларусі і Англіі

23.09.2021
23 верасня вучні 5 “В” класа сталі ўдзельнікамі гульні “Сімвалы Беларусі і Англіі”. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па знакамітых мясцінах гэтых краін з дапамогай прэзентацыі.

Пасля атрымалі карткі - пазлы з выявамі сімвалаў беларускай дзяржавы (сцяг, герб) і Англіі і паспрабавалі скласці іх у патрэбным парадку. Заняткі праходзілі жыва і займальна.

У канцы заняткаў дзеці на лістах паперы намалявалі сваю далонь і напісалі пажаданні людзям Беларусі і Англіі.

Класны кіраўнік 5 “В” класа, настаўнік англійскай мовы Ракава Алеся Анатольеўна