Гульня “Разумнікі і разумніцы”

30.09.2021
30 верасня ў беларускамоўны чацвер вучні 5 “Г” класа прымалі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Разумнікі і разумніцы”. Рабяты выконвалі розныя заданні: разгадвалі шарады, тлумачылі значэнне слоў, спрабавалі свае сілы ў напісанні вершаў.

Вучні праяўлялі кемлівасць, дасціпнасць, развівалі ўменне працаваць у групе, удасканальвалі творчыя здольнасці. Яны атрымалі задавальненне ад калектыўнай працы і выказалі жаданне працягнуць падобную работу і надалей.

                   Класны кіраўнік 5 “Г” класа Даргевіч Алена Уладзіміраўна