Беларусам пра Беларусь

07.10.2021
7 кастрычніка сярод вучняў 6 “Б” класа адбылася краязнаўчая гульня- падарожжа пад назвай “Беларусам пра любімую Беларусь”. Дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі. Яны ўбачылі ўсю прыгажосць нашага краю і ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца.

Галоўнае, што было падкрэслена, гэта добразычлівыя адносіны беларускага народа да іншых народаў і нацыянальнасцей, якія жывуць побач.

Напрыканцы сустрэчы вучні прапанавалі  слоган мерапрыемства: “Радзіму сваю любім і ніколі не забудзем!”

                     Класны кіраўнік 6 “Б” класа Выдрова Алена Пятроўна