Таямніцы беларускіх слоў

11.11.2021
На тэматычную праграму “Таямніцы беларускіх слоў” наведаліся вучні 7 “А” класа ў беларускамоўны чацвер 11 лістапада. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам: “Не проста ў словы мы гуляем – на роднай мове размаўляем”.

Пачалася праграма з віктарыны, якая складалася з раздзелаў: “Гукі і літары”, “Фразеалогія”, “Заданні на кемлівасць”. Школьнікі падзяліліся на дзве каманд і прайшлі 5 тураў. У «Фанетычным туры» яны змагаліся з гукамі і літарамі, у «Фразеалагічным» – узгадвалі фразеалагізмы, добрыя веды яны паказалі ў туры «Складзі прыказку», а таксама выдатна адказалі на пытанні ў турах «Загадкі-жарты» і «Ці ведаеш ты?». Напрыканцы мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з вершам Віктара Шведа «10 запаведзяў», у якім прагучалі словы-заклікі:

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Класны кіраўнік 7 “А” класа Рыбакова Кацярына Сяргееўна