Гісторыя роднага горада

18.11.2021
Радзіма пачынаецца з таго куточка, дзе кожны з нас нарадзіўся і вырас. На жаль, многія вучні не вельмі добра ведаюць родны горад, яго гісторыю. Гісторыя – зусім побач, варта толькі азірнуцца навокал. Каб паказаць сямікласнікам, што кожны куток Магілёва мае сваю гісторыю, 18 лістапада ў беларускамоўны чацвер была праведзена віртуальная экскурсія да гарадской ратушы.

Экскурсаводамі выступалі самі вучні. Асаблівую стараннасць праявіў Драздоў Кірыл.

Вучні 7 “Б” класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення ратушы, даведаліся шмат цікавага пра гэты гістарычны помнік. Цікавасць у дзяцей выклікаў герб Магілёва. Вучні з захапленнем слухалі пра гісторыю яго стварэння. Віртуальная экскурсія атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай.

       Мінчукова Алена Пятроўна, класны кіраўнік 7 “Б” класа