Літаратурная вечарына “Мой любімы пісьменнік”

23.12.2021
Беларускамоўны чацвер у 8 “Б” класе прайшоў пад дэвізам “Люблю чытаць па-беларуску”. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы і культуры.

Менавіта для гэтага сярод вучняў 8 “Б” класа прайшла вечарына “Мой любімы пісьменнік”. Дзеці падрыхтавалі буклеты пра мастакоў беларускага слова. У шэрагу любімых былі Уладзімір Караткевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Максім Танк, Янка Брыль і іншыя. Вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў, цытавалі вялікіх пісьменнікаў. Вядучыя вечарыны падрыхтавалі цікавую віктарыну для ўдзельнікаў, дзе па партрэце ці па выказванню трэба было пазнаць творцаў. Адметна тое, што на ўсе пытанні вучні адказвалі правільна, а гэта значыць, што маладое пакаленне цікавіцца літаратурай і ведае яе.

Драздова Юлія Юр’еўна, класны кіраўнік 8 “Б” класа