Традыцыі беларускага народа

13.01.2022
13 студзеня ў беларускамоўны чацвер адбылося мерапрыемства “Традыцыі беларускага народа” для вучняў 8 “В” класа. Ведаць традыцыі, святы, славутых людзей павінен кожны беларус.

Школьнікі пазнаёміліся з тэрмінамі “традыцыя”, “звычай”, “свята”. Пачалося мерапрыемства з чытання верша “Радзіма наша Беларусь”, затым дзеці ўзнавілі ў памяці ўжо вядомыя традыцыі і звычаі беларускага народа, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў народных прыказках. Пасля вучням было прапанавана стаць мастакамі для таго, каб стварыць карціну пра нашу Радзіму не фарбамі, а словамі. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, звярталіся да літаратурных крыніц. Такім чынам,  паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі і святы, дакрануліся да гістарычнага мінулага свайго народа.

               Класны кіраўнік 8 “В” класа Мілюкова Таццяна Уладзіміраўна