Светлае свята Вялікдзень

29.04.2022
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да традыцый беларускага народа. 28 красавіка 2022 года з мэтай выхавання цікавасці да гісторыі беларускіх святаў і фарміравання павагі да беларускай мовы з вучнямі 4”Г” класа было праведзена мерапрыемства “Вялікдзень – светлае свята”.

Вучні дэманстравалі веданне традыцый свята, праявілі творчасць, фарбавалі ў розныя колеры і распісвалі ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі), гулялі ў знакамітую гульню “біткі”.

Прыемна было бачыць зацікаўленасць і творчы дух дзяцей.

             Сцяпанава Інэса Віктараўна, класны кіраўнік 4”Б” класа.