Падарожжа “Скарбы роднага краю”

06.05.2022
5 мая вучні 3 “А” класа адправіліся ў падарожжа пад назвай “Скарбы роднага краю”. З дапамогай загадак вучні зразумелі, на якім транспарце будуць падарожнічаць. Слоўнікавая работа дапамагла глыбей даведацца аб лексічным значэнні слова “скарб”.

Потым праз удзел у гульні “Так ці не…” вучні былі падзелены на дзве каманды “Васілінка”, “Васіль”. Першы прыпынак падарожжа –  “Жывёлы”. Трэба было скласці пазлы з жывёламі і запомніць іх найменні. Другі прыпынак – “Агародніна”. Дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі крыжаванкі і знаходзілі адпаведныя малюнкі з агароднінай, каб лепей ведаць іх назвы. Трэці прыпынак “Тлумачанка” – па ўзбагачэнні слоўніка вучняў. Дзеці тлумачылі лексічныя значэнні слоў, іх мнагазначнасць, асэнсоўвалі вобразныя выразы.

Гульня-падарожжа дапамагла дапоўніць веды вучняў аб родным краі.

              Класны кіраўнік 3 “А” класа Зайцава Святлана Уладзіміраўна