Таямніцы роднай мовы

22.09.2022
Тыдзень з 19 па 23 верасня 2022 г. аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Тыднем роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Удзел у ім прынялі вучні 5“В” класа ў чацвер 22 верасня.

Пяцікласнікі  паўдзельнічалі ў гульні на самы хуткі і дакладны пераклад з рускай мовы на беларускую, паспрабавалі скласці ў адпаведным парадку прымаўкі і прыказкі са слоў, размешчаных на папяровых аркушах. Вялікую цікавасць выклікалі заданні расказаць пра самую любімую прачытаную кнігу на беларускай мове, працягнуць выказванне “Маё першае слова на роднай мове…”.

Класны кіраўнік 5 “В” класа Касцянецкая Ірына Віктараўна