Гучы, мая родная мова!

10.11.2022
Гучы, мая родная мова!» — пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў 7 “А” класе. Асноўнай мэтай мерапрыемства было данесці да кожнага дзіцяці тое, што наша мова вельмі мілагучная, непаўторная, яскравая. Юныя ўдзельнiкi мерапрыемства чыталi вершы народных паэтаў-юбіляраў Якуба Коласа, Янкі Купалы.

Знаўцы роднай мовы змаглі праверыць свае веды ў час камандных спаборніцтваў.

Мерапрыемства атрымалася насычаным і пазнавальным.

Класны кіраўнік 7 “А” класа Сцепаненкава Юлія Анатольеўна