“Магутнае слова, ты, роднае слова"

17.11.2022
17 лістапада для сямікласнікаў была наладжана гадзіна разважання “Унікальнасць беларускай мовы”. Вучні 7 “Б” класа праявілі кемлівасць і паказалі свае веды ў галіне беларускай мовы.

Сямікласнікі прынялі ўдзел у конкурсе па разгадванні філвордаў і прадэманстравалі сваю эруцыю. Пошукі слоў розных тэматычных груп: “Беларускія гарады”, “Беларускія пісьменнікі” і іншыя дапамаглі прыгадаць даўно знаёмыя беларускія словы, геаграфічныя назвы, імёны аўтараў, чые творы вывучалі. Сустракаліся і такія словы, якія змаглі адшукаць самыя дасведчаныя вучні. Яны і пазнаёмілі сваіх аднакласнікаў са значэннем невядомых слоў,  пашырылі іх слоўнікавы запас. А ў невялікіх перапынках у вядучыя знаёмілі ўдзельнікаў з цікавымі звесткамі пра родную мову – захавальніцу традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў нацыянальнай культуры.

Класны кіраўнік 7 “Б” класа Афанасьева Вольга Сяргееўна