Сучасная літаратура для моладзі

18.11.2022
18 лістапада ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з членам грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аленай Кісель.

Удзельнікі аматарскага аб'яднання «Спадчына» вучні 10 «Б» класа змаглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай. Алена Кісель працуе ў жанры фэнтэзі з выкарыстаннем антычнай міфалогіі, а таксама піша вершы.

Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогу. Удзельнікі задавалі пытанні, цікавіліся планамі пісьменніцы.

         Класны кіраўнік 10”Б” класа Ларыёнава Галіна Віктараўна