Гучы, родная мова!
12.01.2023У 8 «Г» класе 12 студзеня адбылося мерапрыемства "Гучы, родная мова". Вучні стварылі каманды і спаборнічалі ў віктарыне: ўспаміналі назвы страў беларускай кухні, элементы нацыянальных строяў беларусаў, разгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі творы пісьменнікаў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, каманды не толькі спаборнічалі, але і дапамагалі адна адной. Пагэтаму перамагло, як заўсёды, сяброўства.
Класны кіраўнік 8 «Г» класа Сакалоўская Галіна Віктараўна