“Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”
19.01.2023Далучыцца да спадчыны, гісторыі, культуры сваёй Радзімы змаглі вучні 8 “Д” класа падчас пазнавальнай гульні “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”. У школьнай бібліятэцы рабяты даведаліся шмат новага пра свой родны край, знакамітых людзей нашай зямлі, гістарычныя помнікі краіны.
Пасля праслухоўвання аповеду настаўніка, вучні адказвалі на пытанні пра гісторыю і традыцыі сваёй Радзімы, успаміналі творы беларускіх пісьменнікаў, перакладалі малавядомыя словы на беларускую мову. Па завяршэнні мерапрыемства вучням было прапанавана адказаць на пытанне адным словам: “Якая яна, мая зямля ?”
Класны кіраўнік 8 “Д” класа Рахоцкая Людміла Казіміраўна