ДжипСервис+

Хлеб – усяму галава

Хлеб – усяму галава

Пахне хлебная скарынка

Цёплым ветрыкам, хваінкай,

Летнім дожджыкам грыбным,

Лугам, полем аржаным,

Той асенняй пазалотай

І натхнёнаю работай

А.Дзеружынскі

Хлеб… Колькі разоў на дзень вымаўляем, чуем, бачым і пішам мы гэтае слова. Яно вельмі кароткае, але якое ёмістае.

Спакон вякоў з вялікай павагай ставіўся чалавек да хлеба, да зерня. Калі кавалачак хлеба падаў на падлогу, яго трэба было падняць, папрасіць прабачэння.

30 красавіка, у чарговы беларускамоўны чацвер, вучні 1 “Г” класа прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве, якое было прысвечана хлебу.

Вучні у форме гульні паказвалі веды пра хлеб і зерне. Цікавыя і разнастайныя заданні захапілі ўсіх. Напрыклад, неабходна было разгадаць крыжаванку і загадкі, узгадаць народныя прыкметы пра хлеб. Свае творчыя здольнасці вучні паказалі ў час складання невялікага тэксту на тэму “Хлеб – усяму галава”.

Усе заданні спрыялі абуджэнню цікавасці да народных традыцый, выхоўвалі беражлівыя адносіны да хлеба, павагу да культурнай спадчыны беларусаў.

У канцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы,  што ва ўсе часы хлеб быў і застаецца асновай жыцця чалавека.

Старасотнікава Жанна Фёдараўна, настаўнік пачатковых класаў

 

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх